| You are ( @ 2008-03-28 16:11:00 |
Як добра беларусу працуючы ў Празе, атрымліваць некепскі ганарар ад дзярждэпартамэнта ЗША і ў касьмічным спакоі разважаць пра адзінамагчымы шлях зьменаў у Беларусі эвалюцыйным шляхам. Мець магчымасьць рэгулярна езьдзіць да бацькі топ-чыноўніка ў Беларусь і пэрыядычна разважаць у сваім блогу пра вечнае.
А я жыву тут, зьязджаць ня пляную ды й проста не хачу. Мой узрост імкліва набліжаецца да 30-ці і мне зусім ня хочацца быць змагаром у тым сэнсе, які гэтае слова набыла за апошні час. Вельмі б хацелася займацца сваёй невялічкай любімай справай і не перакрыжоўвацца зь непрыемнымі людзьмі. Канцэнтрацыя якіх у палітыцы надзвычай высокая пад рознымі колерамі і сьцягамі.
Я дадаў два гады таму юзэра
f_f ў сваю стужку фрэндаў адразу ж як даведаўся, што гэта сын таго самага рэктара Шымава -- была цікаўнасьць да яго як да асобы. Пасьля таго як пэрыядычна чытаю яго допісы гэтыя два гады, магу сказаць, што маю да яго павагу і працягваю мець цікаўнасьць.
У зьвязку зь яго пастом пра адвечнае "Отцы и дети". Таксама выкажуся і паспрабую гэта зрабіць не надта эмацыйна. Ня гледзячы на падзеі апошніх дзён (бойка на 25-е і ўсеагульная аблава) і тое, што гэта ўсё відаць зараз толькі набірае абароты.
А я жыву тут, зьязджаць ня пляную ды й проста не хачу. Мой узрост імкліва набліжаецца да 30-ці і мне зусім ня хочацца быць змагаром у тым сэнсе, які гэтае слова набыла за апошні час. Вельмі б хацелася займацца сваёй невялічкай любімай справай і не перакрыжоўвацца зь непрыемнымі людзьмі. Канцэнтрацыя якіх у палітыцы надзвычай высокая пад рознымі колерамі і сьцягамі.
Я дадаў два гады таму юзэра
У зьвязку зь яго пастом пра адвечнае "Отцы и дети". Таксама выкажуся і паспрабую гэта зрабіць не надта эмацыйна. Ня гледзячы на падзеі апошніх дзён (бойка на 25-е і ўсеагульная аблава) і тое, што гэта ўсё відаць зараз толькі набірае абароты.
Допіс f_f сапраўды моцны, дзякуй за сьмеласьць у яго напісаньні. Але ж я не лічу яго ледзь ня подзьвігам, як частка камэнтатараў. Нашмат сьмялей было зрабіць гэта два гады таму.
З допісу вынікае, што адукаваны прафэсар гуляе па правілах той сыстэмы, у якой працуе, і пры гэтым спрабуе застацца такім пра якога можна сказаць "адэкватны". Зь вялікай колькасьцю тэкста можна пагадзіцца, тым больш, калі ўявіць, сябе на месцы аўтара.
Але ж я не на месцы аўтара, я тут у Менску і праглядаюваенныя сводкі стужкі навінаў не проста ад цікаўнасьці, а ад таго, каб даведацца, каму наступнаму з маіх знаёмых і сяброў выбіваюць дзьверы.
Тым ня меней, далей факты.
Тацяна Хома - не актывістка палітычнай партыі і ніколі ёй не была. На момант выключэньня яна была адной зь лепшых студэнтак на факультэце, мела толькі некалькі гадзінаў пропускаў за ўсе гады навучаньня (меней за неабходныя па правілах унутранага распарадку 30). У момант яе выключэньня не існавала ніякіх фармальных падставаў для таго, каб ад яе пазбавіцца. І рэктар Шымаў парушыў закон выключыўшы яе.
Тацяна была абраная ў кіраўніцтва буйнейшай эўрапейскай вельмі уплывовай студэнцкай арганізацыі. Да таго моманту не існавала прэцэндэнтаў, каб туды абіралі чалавека з Усходняй Эўропы. Абралі яе таму, што яна сапраўды вельмі добра разьбіраецца ў справах эўрапейскай адукацыі, у тым ліку ў Балонскім працэсе да якога ESIB (сучасная назва ESU) мае наўпроставае дачыненьне. Такім чалавекам павінен быў бы ганарыцца і ўнівэрсытэт і ўся краіна.
Аднак рэктар Шымаў прыняў рашэньня выключыць студэнтку. Зрабіў гэта сапраўды брутальна. Бо на вуліцы быў мароз, а дзяўчыну за некалькі гадзінаў выселілі зь інтэрнату. Супрацоўнікі інтэрнату спачувалі Тацяне, але спасылаліся на загад, які прыйшоў з рэктарату, аб тым што яны не маюць права пакідаць працоўнае месца, пакуль яна не выселіцца.
Спадар Шымаў таксама даў вымову дэкану Тацяны, які паспрабаваў заступіцца за сваю студэнтку.
У гэты момант рэктар БДЭУ перайшоў мяжу за якой назад дарогі няма. Бо гэта быў першы гучны выпадак абсалютна незаконнага выключэньня студэнта ў Беларусі па палітычных прычынах.
Чаму па палітычных? Ды таму, што Тацяна Хома студэнтка стала вышэй па статусе ў некаторых сытуацыях за чыноўнікаў міністэрства адукацыі Беларусі. У прыватнасьці ў тыя моманты, калі чыноўнікі РБ прыязджалі (было і такое) на сустрэчы па балёнскім працэсе ў Эўропу.
Цяпер прафэсар Шымаў знаходзіцца па той бок барыкадаў. Ён як і ўсе чыноўнікі яго рангу нясе асабістую адказнасьць за тое, што адбываецца ў гэтай краіне. І хоць я ня веру, у тое, што ў Беларусі наступіць калі-небудзь люстрацыя, ды й нават ня надта прыхільна стаўлюся да яе. Я ня буду моцна сумаваць, калі прафэсару Шымаву сучасныя ўлады дадуць "срок" за якія-небудзь "эканамічныя злачынствы" на сваёй пасадзе ці на папярэдняй. Гэта рашэньне хутчэй за ўсё будзе такім жа незаконным на думку прафэсара Шымава і такім жа законным на думку судзьдзі, як ў выпадку з выключэньнем Тацяны Хома.
Пасьля гэтага вельмі сумняюся, што паважаны мной і іншымі людзьмі яго сын зможа гэтак жа стрымана напісаць у сваім блогу пра эвалюцыйныя зьмены сытуацыі ў Беларусі.
З допісу вынікае, што адукаваны прафэсар гуляе па правілах той сыстэмы, у якой працуе, і пры гэтым спрабуе застацца такім пра якога можна сказаць "адэкватны". Зь вялікай колькасьцю тэкста можна пагадзіцца, тым больш, калі ўявіць, сябе на месцы аўтара.
Але ж я не на месцы аўтара, я тут у Менску і праглядаю